Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Наваполацкія “пяцёрачнікі” заклікаюць людзей далучацца да іх і вырашаць агульныя праблемы


Вінцэсь Мудроў, Наваполацак Сёньня, у дзень заканчэньня канстытуцыйных паўнамоцтваў Аляксандра Лукашэнкі, наваполацкія актывісты кааліцыі “5+” зьвярнуліся да жыхароў Наваполацку з адмысловай заявай.

“Дзесяць гадоў праўленьня Лукашэнкі не прынесьлі станоўчага выніку”, – канстатуецца ў заяве. “Шмат якія праблемы нават паглыбіліся: створаны жорсткі антыдэмакратычны рэжым, які нішчыць усе памкненьні беларусаў зрабіць нешта добрае ў эканамічнай і грамадзкай сфэрах, у грамадзтве, а таксама ў палітыцы”.

Адначасова аўтары заявы выказваюць перакананьне, што “людзі не дадуць выкарыстаць сябе й не падтрымаюць правядзеньня рэфэрэндуму дзеля зьмяненьняў ў Канстытуцыі”.

“Мы, прадстаўнікі народнай кааліцыі “5+” гораду Наваполацку, заклікаем усіх далучацца да нас і разам вырашаць агульныя праблемы”, – гаворыцца ў дакумэнце.

Зварот ад імя сваіх партыйных арганізацый падпісалі старшыня гарадзкой рады БНФ Зьміцер Салаўёў, старшыня гарадзкой філіі БСДГ Ігар Валяеў, старшыня гарадзкой арганізацыі АГП Алесь Цярэнцьеў і сакратар гаркаму ПКБ Вячаслаў Крышталёў.
XS
SM
MD
LG