Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палестынскі парлямэнт заклікаў Ясіра Арафата прыняць адстаўку прэм’ер-міністра Ахмэда Курэя


РАМАЛА. Парлямэнт Палестынскай Аўтаноміі заклікаў палестынскага лідэра Ясіра Арафата прыняць адстаўку прэм’ер-міністра Ахмэда Курэя. Дэпутаты парлямэнту абмеркавалі сёньня палітычны крызіс у аўтаноміі, выкліканы спробамі Курэя пакінуць сваю пасаду й заклікамі да рэформаў. Палестынскія парлямэнтары падкрэсьлілі, што ўлады аўтаноміі не кантралююць палітычнай сытуацыі на палестынскіх тэрыторыях, і асудзілі напад на дэпутата Набіля Амра, які быў паранены адразу пасьля тэлевыступу з крытыкай Арафата. Тым часам Ізраіль заявіў, што будзе працягваць пабудову муру бясьпекі на Заходнім беразе Ярдану, нягледзячы на патрабаваньне Генэральнай Асамблеі ААН спыніць будаўніцтва і зьнесьці ўжо пабудаваныя сэкцыі. Дараднік ізраільскага прэм’ера Арыэля Шарона Дорэ Голд сказаў, што Ізраіль настойвае на сваім праве на абарону: "Пасьля тысячы сьмерцяў у выніку палестынскіх тэрарыстычных атак і амаль 150 самагубчых тэрактаў Ізраіль мае права завяршыць будаўніцтва абарончага муру, агароджы бясьпекі, як і было першапачаткова заплянавана," -- сказаў дараднік ізраільскага прэм’ера Дорэ Голд. Палестынскі міністар працы Гасан аль-Хатыб заклікаў Ізраіль выканаць патрабаваньне ААН.
XS
SM
MD
LG