Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік МЗС Іраку сустракаецца са сваімі калегамі з суседніх краінаў


КАІР. Хашыяр Зэбары , кіраўнік міністэрства замежных справаў ў пераходным урадзе Іраку сустрэўся ў эгіпецкай сталіцы з міністрамі замежных справаў суседніх краінаў. Зэбары заклікаў Саўдаўскую Арабію, Турцыю, Кувэйт, Іран, Сірыю і Ярданію памацаваць кантроль на межах. Багдад ужо неаднаразова заяўляў, што ісламскія баявікі, якія дэстабілізуюць сытуацыю ў Іраку, прыбываюць у краіну праз тэрыторыі памежных дзяржаў. Кіраўнік МЗС Іраку заявіў:"“Мы чакаем, што нашы суседзі дапамогуць нам на справе, а не на словах, падтрымаўшы намаганьні новага сувэрэннага ўраду Іраку ў справе стварэньня мірнай дзяржавы, якая мае сяброўскія стасункі з суседнімі краінам,.” - сказаў міністар замежных спраў Іраку Хашыяр Зэбары.
XS
SM
MD
LG