Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Саудаўскай Арабіі знойдзены парэшткі амэрыканскага закладніка


РЫЯД. Улады Саудаўскай Арабіі паведамілі, што падчас апэрацыі спэцслужбаў былі знойдзеныя парэшткі амэрыканскага грамадзяніна Пола Джонсана, забітага ў чэрвені экстрэмістамі. Падчас ператрусу ў адной з кватэр у лядоўні была знойдзеная галава Джонсана. Яго выкралі 12 чэрвеня. Экстрэмісты пагражалі забіць закладніка, калі Саудаўская Арабія ня вызваліць усіх байцоў “Аль-Кайды”. Пазьней закладніка пакаралі сьмерцю.
XS
SM
MD
LG