Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага – 20 ліпеня


Зьміцер Падбярэскі, Менск Беларуская прэса розных гадоў 20 ліпеня

Бабруйская газэта “Коммунист” у 1924 годзе піша: “Нашыя ячэйкі дагэтуль не навучыліся выкарыстоўваць гэтак званае вясковае начное, калі зьбіраюцца маладыя й старыя, выганяючы нанач коней. Якім жа чынам можна скарыстаць іх? А вось якім. Зьбіраюцца 2-3 камсамольцы, прыхопліваюць з сабой кнігу ці газэту й там чытаюць гэта й разьбіраюць… У начное можна нават ісьці ўсёй ячэйкай, разабраць статут і праграму ЛКСМ. Безумоўна, што начныя могуць прынесьці вялікую карысьць. Вясковыя ячэйкі, выкарыстоўвайце іх!”

На старонках “Чырвонай змены” ў 1954 годзе можна прачытаць наступную пастанову Савету Міністраў СССР: “Совет Міністраў Саюза ССР пастанавіў: 1. Улічваючы пажаданні бацькоў вучняў і думку настаўнікаў школ, увесці ў школах Масквы, Ленінграда і іншых гарадоў з 1954-1955 навучальнага года сумеснае навучанне хлопчыкаў і дзяўчынак. Сумеснае навучанне вучняў мужчынскіх і жаночых школ увесці ў І-ІХ класах уключна. У дзесятых класах у гэтым навучальным годзе сумеснага навучання не ўводзіць. 2. Абавязаць Советы Міністраў саюзных і аўтаномных рэспублік, а таксама краявыя і абласныя выканкомы прыняць неабходныя меры і аказаць дапамогу органам народнай асветы ў сувязі з увядзеннем сумеснага навучання”.

“Беларусь пачне вытворчасць уласнага самалёта” – заяўляе ў 1994 годзе “Добры вечар”. – Ён будзе несумненна прыгожым, гэты першынец беларускага авіябудавання. І працавітым. Як сказана ў тэхнічным абгрунтаванні, “самалёт “Беларусь” прызначаецца для выканання работ у інтарэсах грамадзянскай і ваеннай авіяцыі, аховы здароўя, сельскай гаспадаркі, рыбнай гаспадаркі, пасажырскіх і паштовых перавозак, лясной гаспадаркі, геадэзіі, картаграфіі, гідраметэаслужбы… Пасажырскі варыянт разлічаны на 24 месцы, экіпаж – 2 чалавекі. Два турбавінтавыя рухавікі, далёкасць палёту – да 4 тысяч кіламетраў. Максімальны разбег пры ўзлёце – 120 метраў… Вопытныя ўзоры лятаючай “Беларусі” з’явяцца праз два гады”.
XS
SM
MD
LG