Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Беларускія атлеты баяцца грэцкай сьпякоты, а баксёры гатовыя змагацца за “золата”


Міхал Стэльмак, Менск Сёньняшні выпуск “Алімпійскага калейдаскопу”.

*** У Італіі, Кітаі і Гішпаніі правядзе заключны трэніровачны цыкл Аляксандр Усаў, які будзе прадстаўляць Беларусь на цяперашняй Алімпіядзе ў вэляспорце. Найбольшай праблемай на спаборніцтвах ў Грэцыі для беларускага спартоўцы, паводле ягоных словаў, будзе магчымая сьпёка. Ён лічыць складаным выпрабаваньнем пераадолець 250-кілямэтровую алімпійскую дыстанцыю пад гарачым сонцам.

*** Сябры алімпійскай зборнай Беларусі па стральбе з луку Антон Прылепаў і Ганна Карасёва няўдала выступілі на міжнародным турніры “Гран-пры Эўропы” ў Турэччыне. Яны занялі толькі 49-е і 60-е месцы адпаведна. Сьціплы вынік беларускія спартоўцы тлумачаць сьпёкай, якая ў часе турніру ў Анталіі дасягала 47 градусаў у цяні.

*** Смаргонь дэлегавала ў алімпійскую зборную Беларусі двух спартоўцаў. Дыскабола Аляксандра Малашэвіча і баксёра Аляксандра Апанасёнка. Абодва спадзяюцца на ўдалы выступ у Грэцыі. У прыватнасьці, спадар Апанасёнак, які выступіць ў самай цяжкай вагавой катэгорыі, зьбіраецца змагацца за алімпійскае “золата”.
XS
SM
MD
LG