Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

35 гадоў таму першы чалавек – амэрыканскі астранаўт Ніл Армстранг – ступіў на паверхню Месяца


Юры Дракахруст, Прага Калі касьмічны карабель “Eagle” (Арол) сеў на паверхню спадарожніка Зямлі, паміж капітанам Армстрангам і цэнтрам кіраваньня палетамі адбыўся наступны дыялёг:

(Армстранг: ) “На сувязі Мора спакою. Арол толькі што зрабіў пасадку”.

(NASA: ) “Окей. Мора спакою, мы чуем вас на Зямлі. Мы тут ледзь не пасінелі, затаіўшы дыханьне. Цяпер мы ізноў можам дыхаць спакойна. Дзякуй вялікі”.

У хуткім часе пасьля гэтага дыялёгу Ніл Армстранг і Эдвін "Баз" Олдрын пакінулі карабель і ступілі на Месяц. Армстранг, ступіўшы першым, сказаў знакамітую фразу:

(Армстранг: ) “Гэта адзін маленькі крок для чалавека. І гіганцкі скачок для чалавецтва”.

Сёньня гадавіна высадкі на Месяц была адзначаная цырымоніяй у вашынгтонскім Аэракасьмічным музэі.

Армстранг і Баз правялі на Месяцы дзьве з паловай гадзіны, фатаграфуючы і зьбіраючы ўзоры грунту. Яны ўсталявалі амэрыканскі сьцяг і шыльду, што ў гэтым месцы высадзіліся зямляне. Затым вярнуліся на карабель, дзе іх чакаў астранаўт Майкл Колінз.

24 ліпеня 1969 году “Апалон-11” прывадніўся каля Гавайскіх выспаў.

У чэрвені 2010 году амэрыканскае касьмічнае агенцтва NASA плянуе ўпершыню з 1970-х гадоў вярнуцца на Месяц, высадзіўшы там два дасьледныя караблі. У студзені сёлета прэзыдэнт Джордж Буш прапанаваў плян засваеньня космасу, які ў прыватнасьці прадугледжвае стварэньне станцыі на Месяцы і палёт на Марс. Калі прапанова Буша будзе зрэалізаваная, чалавек ізноў ступіць на Месяц у 2015 годзе.
XS
SM
MD
LG