Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Іраку вызвалены філіпінскі закладнік


БАГДАД. У Іраку вызвалены філіпінскі закладнік – 46-гадовы кіроўца. Ён быў перададзены прадстаўніку амбасады Арабскіх Эміратаў у Багдадзе. Філіпіны выканалі патрабаваньне тэрарыстаў, якія захапілі закладніка – вывелі свае войскі з Іраку. Тым часам,экстрэмісцкая групоўка ў Іраку запатрабавала, каб Японія, як і Філліпіны, вывела свае войскі. У супрацьлеглым выпадку яна пагражае нападамі. Гэтая групоўка сьцьвярджае, што яна цесна зьвязаная з тэрарыстам Абу Мусабам аз-Заркаўі. Заява пра гэта зьявілася на ісламісцкім сайце. Гэтая ж групоўка раней узяла на сябе адказнасьць за шэраг выкраданьняў закладнікаў і забойстваў у Іраку. У апошнія пяць дзён у Іраку былі ўчыненыя чатыры тэрарыстычныя атакі на паліцэйскія пункты, ахвярамі якіх былі больш за трыццаць чалавек. Напады выконвалі тэрарысты – сьмяротнікі.
XS
SM
MD
LG