Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларус Пётар Ялфімаў перамог на “Славянскім базары ў Віцебску”


Браніслава Станкевіч, Віцебск Да ўчорашняга дня перамогу на конкурсе маладых выканаўцаў прадказвалі расейскаму сьпеваку Яўгену Гору. Прадстаўнік Беларусі Пётар Ялфімаў пасьля першага дня спаборніцтваў займаў толькі другое месца.

Аднак выступ з аркестрам Міхаіла Фінберга прынёс яму перавагу ў некалькі галасоў, і , паводле меркаваньня журы, ён стаў лепшым спаміж 16 вакалістаў, якім ўдалося трапіць у фінал конкурсу.

Атрымаўшы Гран-пры, малады сьпявак прымае віншаваньні ды прызнаецца, што “працаваў на гэтую перамогу цэлыя 10 год”.

Дарэчы, Гран-пры фэстывалю “Славянскі базар у Віцебску” ўжо другі раз запар дастаецца беларускаму выканаўцу. Летась пераможцам конкурсу быў Максім Сапацькоў, а сёлета пачэснае званьне пераймае Пётар Ялфімаў.
XS
SM
MD
LG