Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Браніслаў Герэмэк: “На жаль, гэтыя 10 гадоў Беларусь страціла”


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Толькі што скончылася прэсавая канфэрэнцыя Аляксандра Лукашэнкі, якая доўжылася амаль чатыры гадзіны. А вось як у інтэрвію нашаму радыё 10 гадоў кіраваньня Лукашэнкі ацаніў Браніслаў Герэмэк – выбітны польскі навуковец, палітык і грамадзкі дзяяч, адзін з кіраўнікоў “Салідарнасьці” у 1980-я, і адзін з аўтараў канцэпцыі польскга “круглага стала”, потым міністар замежных справаў Польшчы, а цяпер - дэпутат Эўрапарлямэнту.

(Герэмэк: ) “На жаль, гэтыя 10 гадоў Беларусь страціла. Час, які можна было выкарыстаць дзеля таго, каб падрыхтавацца да выкананьня эўрапейскіх стандартаў, каб атрымліваць дапамогу ад Эўразьвязу, і ўвогуле, каб да яе ставіліся, як да сур’ёзнага партнэра, гэты час страчаны. У дадзены момант пра Беларусь думаюць, як пра савецкі заказьнік, дзе існуе лад, якога няма нават там, дзе была сталіца савецкай сыстэмы. Я перакананы, што беларусы такога жыцьця не заслугоўваюць. Беларусь папросту змушаюць збочыць з дарогі, на якой яна магла і надалей можа знайсьці добрую будучыню”.
XS
SM
MD
LG