Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэзалюцыя ў пытаньні "муру бясьпекі": галасаваньне адкладзенае


НЬЮ-ЁРК. Генэральная Асамблея ААН адклала галасаваньне ў пытаньні рэзалюцыі, якая заклікае Ізраіль зьнесьці мур бясьпекі на Заходнім беразе Ярдану. Застаюцца рознагалосьсі што да канчатковых фармулёвак дакумэнту. Чакаецца, што галасаваньне пройдзе сёньня. Рэзалюцыі Генэральнай Асамблеі ААН ня носяць абавязковага характару. На пачатку ліпеня Міжнародны суд ААН пастанавіў, што пабудова Ізраілем муру на Заходнім беразе незаконная й мур мае быць зьнесены. Ізраільскі прэм’ер Арыэль Шарон заявіў, што праігнаруе гэтую пастанову.
XS
SM
MD
LG