Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША прапануюць выдаць Младзіча


ВАШЫНГТОН. Злучаныя Штаты выступілі з прапановаю што да выдачы Міжнароднаму трыбуналу ў Гаазе Ратка Младзіча – сэрбскага генэрала, абвінавачанага ў генацыдзе й злачынствах супраць чалавечнасьці, уключаючы забойствы ў 1995 годзе тысяч мусульманаў у Срэбраніцы. Паводле амэрыканскага пасла ў пытаньнях ваенных злачынстваў П’ера-Рычарда Праспэра, Сэрбія пры ўмове выдачы Гааскаму трыбуналу Младзіча магла б атрымаць права самастойна судзіць іншых ваенных злачынцаў. Праспэр паінфармаваў пра названую амэрыканскую прапанову пасьля перамоваў з прэзыдэнтам Сэрбіі Барысом Тадзічам у Вашынгтоне.
XS
SM
MD
LG