Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Харватыя: міністар юстыцыі заплаціла штраф за журналіста


ЗАГРАБ. Міністар юстыцыі Харватыі Весна Скарэ-Озбалт заплаціла дзьве тысячы даляраў штрафу, накладзенага судом на журналіста, абвінавачанага ў паклёпе. Галоўны рэдактар газэты “Нови-Бродски лист” Міраслаў Юрыч адмовіўся плаціць штраф, і яму пагражала 70-дзённае турэмнае зьняволеньне. Скарэ-Озбалт заявіла, што ня хоча, каб у пару яе знаходжаньня на пасадзе міністра юстыцыі журналісты апыналіся ў турме.
XS
SM
MD
LG