Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

35 гадоў высадкі чалавека на Месяцы


ВАШЫНГТОН. Сёньня спаўняецца 35 гадоў з дня першай высадкі чалавека на Месяцы. Першымі на Месяцы былі амэрыканцы Ніл Армстранг і Баз Олдрын – два чальцы экіпажу карабля “Апалён-11”. Яны правялі на Месяцы дзьве гадзіны. 35-годзьдзе будзе адзначанае цырымоніяй у вашынгтонскім Аэракасьмічным музэі, на якой удзельнікам трох амэрыканскіх праграм асваеньня космасу – “Мэрк’юры”, “Джэмінай” і “Апалён” – уручаць асколкі каменя, прывезенага зь Месяца.
XS
SM
MD
LG