Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Беларускія паштовыя маркі “Афіны’2004”


Уладзімер Глод, Менск 13 ліпеня ў Беларусі ў паштовае абарачэньне паступілі тры паштовыя маркі, прысьвечаныя XXVIII Алімпійскім гульням у Афінах (Грэцыя).

На знаках паштовай аплаты наміналам у 320, 505 і 870 рублёў адлюстраваныя, адпаведна, вэлягонкі, кіданьне молату і тэніс.

Маркі з прымяненьнем элемэнтаў абароны надрукаваны накладам па 120 тысячаў асобнікаў кожная.

Акрамя таго, падрыхтаваная канвэрт першага дня і штэмпэль адмысловага гашэньня.Уся філятэлістычная прадукцыя створана паводле эскізаў мастака Віктара Старухіна.

Belarusian stamps - Olympic games in Athens''2004 Belarusian stamps - Olympic games in Athens''2004 Belarusian stamps - Olympic games in Athens''2004
XS
SM
MD
LG