Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міжнароднага каардынатара грамадзянскай ініцыятывы "Хартыя''97" Андрэя Саньнікава выклікалі ў пракуратуру Беларусі


Любоў Лунёва, Менск Зачэпкаю сталася публікацыя артыкулу "Тэрарыстычныя стасункі Беларусі" ў чэрвеньскім нумары амэрыканскай газэты "Washington Post".

Старшы памочнік пракурора Сяргей Новікаў прапанаваў Андрэю Саньнікаву даць тлумачэньні наконт высноваў, зробленых у газэтнай публікацыі.

Андрэй Саньнікаў і Марк Лэнзі ў аналітычным артыкуле "Тэрарыстычныя стасункі Беларусі" – ён выйшаў яшчэ 12 чэрвеня бягучага году – зьвінавацілі Аляксандра Лукашэнку за падтрымку сувязяў з тэрарыстычнымі дзяржавамі.

Андрэй Саньнікаў патлумачыў, што скарыстаўся матэрыяламі, раней надрукаванымі ў розных беларускіх і замежных выданьнях.

Паводле беларускага заканадаўства, толькі сам фігурант публікацыі можа зьвярнуцца ў суд на газэту й аўтара, каб абараніць менавіта свой гонар і годнасьць. Законам прадугледжана крымінальная адказнасьць за паклёп і абразу прэзыдэнта. Але каб абараніць свой гонар і годнасьць, ён мусіць падаваць грамадзянскі зыск. Нягледзячы на тое, што некалькіх чалавек пакаралі паводле гэтых крымінальных артыкулаў, судовага прэцэдэнту не было.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG