Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ахмэд Курэй настойвае на адстаўцы


РАМАЛА. Прэм’ер-міністар Палестынскай аўтаноміі Ахмэд Курэй працягвае настойваць на сваёй адстаўцы. Курэй паведаміў, што дасюль не атрымаў пісьмовага адказу што да адстаўкі ад лідэра аўтаноміі Ясіра Арафата. Сёньня Арафат перагледзеў пастанову аб прызначэньні на пасаду начальніка палестынскіх службаў бясьпекі свайго пляменьніка Мусы Арафата. Пасьля бурных пратэстаў, выкліканых гэтым прызначэньнем, Арафат вярнуў на названую пасаду генэрала Абдэля Разэка Мажаіда. Таксама сёньня пры выбуху ў адным зь лягераў уцекачоў у паласе Газы ня менш за тры чалавекі былі параненыя.
XS
SM
MD
LG