Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Францыя асудзіла заклік Шарона


ПАРЫЖ. Францускія палітыкі рэзка асудзілі зварот прэм’ер-міністра Ізраілю Арыэля Шарона да францускіх габраяў. Шарон, заявіўшы пра эскаляцыю антысэмітызму ў Францыі, заклікаў тамтэйшых габраяў “неадкладна” перасяляцца ў Ізраіль. "Францускі ўрад робіць патрэбныя крокі, каб утаймаваць антысэмітаў. Але ўлічваючы ўсё, я мушу сказаць – пераяжджайце ў Ізраіль як мага хутчэй. Я кажу тое самае габраям ува ўсім сьвеце, але тут я маю на ўвазе Францыю, я лічу – ім трэба перасяляцца неадкладна", -- заявіў Шарон. Францускі МЗС ахарактарызаваў заклік ізраільскага прэм''ера як “непрымальны й безадказны”. У Францыі жыве каля 600 тысяч габраяў.
XS
SM
MD
LG