Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наваполацкія актывісты свабоднага прафсаюзу працягваюць барацьбу


Вінцэсь Мудроў, Наваполацак Сёньня ў Наваполацку сябры арганізацыі Свабоднага прафсаюзу зладзілі пікет супраць гвалтоўнай кантрактызацыі, а таксама супраць звальненьня з працы прафсаюзнах актывістаў. Лік падобных вулічных акцыяў у рэгіёне ўжо пайшоў на другі дзясятак.

Пікет быў дазволены ўладамі й ладзіўся ля Гарадзкога палацу культуры ў звычайным фармаце: са сьцягамі Свабоднага прафсаюзу, з плякатамі, адно пікетоўцы гэтым разам не стаялі шыхтом, а хадзілі і раздавалі мінакам ліпеньскі нумар прафсаюзнага бюлетэню “Рэгіён” ды іншую дэмакратычную прэсу.

Трэба сказаць, што змаганьне наваполацкіх актывістаў Свабоднага прафсаюзу дае свой плён. Так, днямі адміністрацыя ААТ “Полацак-Шкловалакно”, дзякуючы гэтаму змаганьню і міжнароднай салідарнасьці, мусіла аднавіць на працы старшыню заводзкай арганізацыі Свабоднага прафсаюзу Віктара Стукава.

Наступны пікет супраць масавага пераводу людзей на кантракты прызначаны на 29 ліпеня.
XS
SM
MD
LG