Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пуцін мяняе вайсковых начальнікаў


МАСКВА. Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін сёньня вызваліў ад займанай пасады начальніка Генэральнага штабу ўзброеных сілаў Анатолія Квашніна й прызначыў на ягонае месца генэрал-палкоўніка Юр’я Балуеўскага. Апрача таго, у адстаўку адпраўленыя галоўнакамандуючы ўнутраных войскаў Вячаслаў Ціхаміраў, кіраўнік войскаў паўночнакаўкаскага рэгіёну Міхаіл Лабунец і намесьнік дырэктара Фэдэральнай службы бясьпекі, куратар паўночнакаўкаскага рэгіёну Анатолій Яжкоў. Афіцыйныя прычыны адставак не названыя. У чэрвені Ціхаміраў, Лабунец і Яжкоў атрымалі вымовы пасьля ўзброенага нападу на Інгушэтыю, у выніку якога каля 90 чалавек былі забітыя. Тым часам, як паінфармаваў прадстаўнік прамаскоўскіх чачэнскіх уладаў, у Чачэніі за апошнія суткі ахвярамі сутыкненьняў з партызанамі сталі пяць расейскіх салдатаў.
XS
SM
MD
LG