Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менскі гарадзкі суд лічыць, што БТ ня мусіць абвяргаць зьвесткі пра Тацяну Процьку і 900,000 “зьніклых” даляраў


Алег Грузьдзіловіч, Менск 19 ліпеня Менскі гарадзкі суд адхіліў касацыйную скаргу старшыні Беларускага Хэльсынскага камітэту Тацяны Процькі на ранейшае рашэньне Першамайскага раённага суду.

Гаворка ідзе пра рашэньне не задаволіць пазоў Тацяны Процькі да Белдзяржтэлерадыёкампаніі й журналіста Юрыя Пракопава.

Нагадаем, у лістападзе мінулага году ў праграме спадара Пракопава “Взгляд в мир” сьцвярджалася, нібыта зьніклі 900 тысяч даляраў, якія Беларускі Хэльсынскі камітэт атрымаў ў якасьці замежнай дапамогі. Пацьвердзіць тыя зьвесткі на тэлебачаньні ня здолелі, між тым суд не прызнаў, што гэтак была нанесеная зьнявага Тацяне Процька. Зараз аналягічнае рашэньне прыняў і Менскі гарадзкі суд.

Аднак Тацяна Процька ня спыніць спробы дамагчыся абвяржэньня зьвестак, якія лічыць паклёпам, і зьвернецца са скаргай у Вярхоўны суд Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG