Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кандыдат у прэзыдэнты Ўкраіны прыехаў рэгістравацца на БТРы


КІЕЎ. Лідэр арганізацыі “Брацтва” Дмытро Карчынскі прыехаў у Цэнтравыбаркам падаваць дакумэнты для рэгістрацыі кандыдатам у прэзыдэнты Ўкраіны на бронетранспартэры. На БТРы, арандаваным на кінастудыі імя Даўжэнкі, быў устаноўлены чырвоны сьцяг “Брацтва” з выяваю Хрыста. З 1991-га да 97-га году Карчынскі ачольваў арганізацыю ўкраінскіх нацыяналістаў УНА-УНСО. За асноўнага свайго суперніка на выбарах Карчынскі лічыць лідэра блёку “Наша Ўкраіна” Віктара Юшчанку.
XS
SM
MD
LG