Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага – 19 ліпеня


Зьміцер Падбярэскі, Менск Пра што пісалі беларускія газэты 19 ліпеня: “Віцебскі пролетарый” (1934 год), “Советская Белоруссия” (1964 год), “Вечерний Минск” (1984 год).

“Віцебскі пролетарый”, 1934 год. Ліст з Макшанскага сельсавету: “Аднаасобнік Цыкуноў І.М. з вёскі Добрына Макшанскага сельсовета пачаў жаць не спелае жыта і ячмень. Зроблена гэта наўмысля. Гэты факт патрабуе неадкладнага ўмяшацельства следчых органаў. Трэба з усёй сілай біць па тых, хто прабуе зжынаць недаспеўшы ўраджай. Трэба перасекчы “рэкордсменскія” спробы, адначасова абавязкова зараз-жа арганізоўваючы ўборку азімага жыта і ранняга ячменя там, дзе ён мае васковую спеласць”.

“Советская Белоруссия”, 1964 год. “Разам з рэлігійнай літаратурай ідэалягічныя дывэрсанты спрабуюць “працягнуць” у Савецкі Саюз спэцыяльныя рэлігійныя “памяткі” для моладзі. Кожная такая “памятка” складаецца з 350 старонак розных “маралізавальных” малітваў. Мэта гэтых малітваў – уцягнуць моладзь ува ўлоньне рэлігіі, адвесьці ў бок ад творчага жыцьця й стваральнай працы савецкага народу. Але дарэмныя спробы нашых ідэалягічных супраціўнікаў. Не ратуе іх рэлігія. Як бы ні спрабавалі ідэалягічныя дывэрсанты атруціць розум працоўных сваёй духоўнай сівухай, яны ня здолеюць кантрабандай працягнуць імпэрыялістычную ідэалёгію ў асяродзьдзе савецкіх людзей”.

“Вечерний Минск”, 1984 год. “Ці будзе ў Менску арганізаваная служба па рамонце кубіка Рубіка – пытаецца чытач С. Рафальскі. Дробны рамонт кубіка Рубіка (зборка, змазка, чыстка) будзе ажыцьцяўляцца ў камбінаце бытавога абслугоўваньня па вуліцы Кульман, 5. Больш складаны рамонт (напрыклад, замена часткі) імпартных кубікаў Рубіка немагчымы – з адсутнасьці запасных дэталяў. Даведка атрымана ва ўпраўленьні бытавога абслугоўваньня насельніцтва Мінгарвыканкаму”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG