Лінкі ўнівэрсальнага доступу

11 ахвяраў абстрэлу аднаго з дамоў у Фалюджы


БАГДАД. Амэрыканскія вайскоўцы паведамілі пра авіяабстрэл аднаго з дамоў у горадзе Фалюджа. Паводле зьвестак мясцовых уладаў, ахвярамі нападу сталі 11 чалавек, у тым ліку, жанчыны й дзеці. Мясцовыя лекары паведамілі, што прынамсі 7 чалавек былі параненыя. Амэрыканскія вайскоўцы перакананыя, што блізу абстралянага дому знаходзіўся адзін з аб''ектаў тэрарыстаў. Ірацкія ўлады сёньня паведамілі пра выбухі двух замінаваных аўтамабіляў блізу пастарункаў паліцыі ў горадзе Тыкрыт. Ахвярамі выбухаў сталі два паліцыянты, яшчэ пяць былі параненыя. Сёньня ў Багдад прыляцеў намесьнік Дзяржсакратара ЗША Рычард Армітадж. Мяркуецца, што ён сустрэнецца з сябрамі ірацкага пераходнага ўраду, а таксама іншымі афіцыйнымі асобамі Іраку.
XS
SM
MD
LG