Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Рамале адбываюцца перамовы прэм''ер-міністра Ахмэда Курэі зь лідарам аўтаноміі Ясірам Арафатам


РАМАЛА. Першы раўнд перамоваў палестынскага прэм’ер-міністра Ахмэда Курэі ў пытаньні ўрадавага крызысу зь лідарам аўтаноміі Ясірам Арафатам завяршыўся безвынікова. Перамовы працягнуцца сёньня ўвечары. Крызыс распачаўся пасьля таго, як Курэі ў суботу падаў у адстаўку з пасады кіраўніка ўраду. Гэта здарылася пасьля сэрыі выкраданьняў людзей у Паласе Газа. Арафат адмовіўся прыняць адстаўку Курэі. Сёньня ў горадзе Хан-Юніс групоўка ўзброеных палестынцаў захапіла й спаліла будынак штаб-кватэры спэцслужбаў. Адказнасьць за напад узяла на сябе групоўка “Брыгады пакутнікаў Аль-Аксы”. Прадстаўнікі групоўкі заявілі, што дамагаюцца адстаўкі прызначанага ў суботу кіраўніком службы бяспекі аднага са сваякоў Ясіра Арафата. Гэтае прызначэньне выклікала масавыя акцыі пратэсту.
XS
SM
MD
LG