Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кубак Стэнлі – у Менску


17 ліпеня тысячы менчукоў змаглі пабачыць на ўласныя вочы Кубак Стэнлі, галоўны кубак НХЛ, які на некалькі гадзінаў быў выстаўлены перад будынкам Палацу спорту. У Менск яго прывёз брамнік сёлетніх чэмпіёнаў НХЛ “Tampa Bay Lightning” Мікалай Хабібулін. Хаця сам Хабібулін – грамадзянін Расеі, ягоная жонка – беларуска, і таму ён прыняў рашэньне прывезьці кубак у Менск. Пасьля Беларусі Кубак Стэнлі іншыя легіянэры “Tampa Bay Lightning” пакажуць у сваіх родных краінах: Руслан Федаценка – ва Ўкраіне (19 ліпеня), Павэл Кубіна і Стан Нэкар – у Чэхіі (23-24 ліпеня), Марцін Цібак – у Славаччыне (25 ліпеня), Фрэдрык Модын – у Швэцыі (26 ліпеня).
XS
SM
MD
LG