Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ірак: 8 ахвяраў суботніх выбухаў


БАГДАД. Пяць чалавек загінулі пры замаху на міністра юстыцыі Іраку Маліка Духана Аль-Хасана – тэрарыст-сьмяротнік падарваў замінаваны аўтамабіль. Сам Аль-Хасан пры выбуху не пацярпеў. Адказнасьць за замах на міністра ўзяла на сябе групоўка на чале зь ярданскім тэрарыстам Абу Мусабам Аз-Заркаўі. Другая замінаваная машына выбухнула сёньня ў горадзе Эль-Махмудыя каля будынку штабу ірацкай нацыянальнай гвардыі – 2 чалавекі загінулі, 25 параненыя. Таксама сёньня пры выбуху бомбы ў горадзе Байджы адзін амэрыканскі салдат загінуў, а яшчэ адзін быў паранены.
XS
SM
MD
LG