Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік палестынскай паліцыі вызвалены


ГАЗА. Узброеная палестынская група вызваліла выкрадзенага сёньня ў паласе Газы кіраўніка паліцыі Палестынскай аўтаноміі Газі Джабалі. Палестынскія спэцслужбы паінфармавалі, што выкрадальнікі Джабалі – байцы экстрэмісцкай групоўкі “Брыгада мучанікаў Джэніну”. Раней на Джабалі ўжо чыніліся напады. Улады Ізраілю вышуквалі яго з падазрэньня ў прычыннасьці да нападаў на ізраільскіх вайскоўцаў.
XS
SM
MD
LG