Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хадаркоўскі лічыць абвінавачаньні супраць яго абсурднымі


МАСКВА. Былы кіраўнік нафтавай кампаніі “ЮКАС” Міхаіл Хадаркоўскі назваў выстаўленыя супраць яго абвінавачаньні “абсурднымі”. Хадаркоўскі заявіў, што расейскія ўлады спрабуюць сьпісаць на яго памылкі, дапушчаныя ў ходзе прыватызацыі 1990-ых гадоў. Паводле адваката Генрыха Падвы, Хадаркоўскі й другі найбольшы акцыянэр “ЮКАСу” Платон Лебедзеў выступілі з заявамі пра сваю невінаватасьць. Хадаркоўскага й Лебедзева вінавацяць зь сямі артыкулаў крымінальнага кодэксу, у тым ліку ў стварэньні арганізаванай злачыннай групы й махлярстве ў асабліва вялікім памеры.
XS
SM
MD
LG