Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Канфэрэнцыя ў праблемах СНІДу заклікала да актыўнейшай барацьбы


БАНГКОК. Палітычныя, рэлігійныя й грамадзкія лідэры завяршылі сёньня канфэрэнцыю ў праблемах СНІДу, настойліва заклікаўшы да большых намаганьняў у барацьбе з эпідэміяй. У заяве з вынікаў канфэрэнцыі яе ўдзельнікі адзначылі, што ўсясьветныя лідэры ня робяць належных захадаў, каб абараніць людзей ад інфэкцыі й прадухіліць дыскрымінацыю ВІЧ-інфэкцыяваных. Былы прэзыдэнт Паўднёвай Афрыкі Нэльсан Мандэла сказаў, што барацьба зь СНІДам не павінна адступаць на другі плян пад ціскам іншых праблем. “Гісторыя сурова асудзіць нас, калі мы не аддамо усёй энэргіі і ўсіх магчымых сродкаў на барацьбу зь СНІДам”, -- сказаў Мандэла. Эпідэмія СНІДу ўжо забрала ў сьвеце 20 мільёнаў жыцьцяў. Колькасьць ВІЧ-інфэкцыяваных ацэньваецца на 38 мільёнаў чалавек.
XS
SM
MD
LG