Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Бобі Фішэр затрыманы ў Японіі


ТОКІЁ. У Японіі затрыманы экс-чэмпіён сьвету ў шахматах амэрыканец Бобі Фішэр. Фішэра затрымалі перад адлётам на Філіпіны – ён меў пратэрмінаваны пашпарт. Японскія ўлады пакуль што не камэнтуюць здарэньня. Фішэр вышукваецца ўладамі ЗША з 1992 году, калі ён парушыў рэжым санкцыяў супраць Югаславіі, згуляўшы ў гэтай краіне матч супраць Барыса Спаскага. Бобі Фішэр быў чэмпіёнам сьвету ў шахматах на пачтаку 1970-ых гадоў, але страціў гэтае званьне, адмовіўшыся згуляць з прэтэндэнтам – савецкім гросмайстрам Анатолем Карпавым.
XS
SM
MD
LG