Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’ер-міністар Іраку Іяд Аляўі чакае найбліжэйшым часам актывізацыі экстрэмістаў


БАГДАД. Прэм’ер-міністар Іраку Іяд Аляўі чакае найбліжэйшым часам актывізацыі экстрэмістаў, якія спрабуюць перашкодзіць новаму ўраду. Аляві заклікаў міжнародную супольнасьць згуртавацца з іракцамі, каб не дапусьціць перамогі тэрарыстаў. Напярэдадні ірацкі прэм’ер аб’явіў пра стварэньне новай спэцслужбы для змаганьня з экстрэмістамі. У чацьвер у ірацкім горадзе Эль-Хадыта пры выбуху замінаванага аўтамабіля загінулі 10 чалавек. Дывэрсіі на нафтаправодах Іраку нанесьлі страты ў памеры мільярда даляраў, паведаміў прэм’ер-міністар краіны Іяд Аляўі. У чацьвер паўстанцы двойчы атакавалі трубаправоды, у тым ліку той, празь які нафта экспартуецца ў Турцыю. У выніку аднаго з нападаў быў забіты ахоўнік дзяржаўнай нафтавай кампаніі.
XS
SM
MD
LG