Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Філіпінаў заявіў, што хутка завершыць вывад сваіх вайскоўцаў з Іраку


МАНІЛА. Урад Філіпінаў заявіў, што хутка завершыць вывад сваіх вайскоўцаў з Іраку ў адказ на патрабаваньне ірацкіх экстрэмістаў, якія ўтрымліваюць філіпінскага закладніка. Міністар замежных справаў Філіпін Дэлія Альбэрт паведаміла, што сёньня з Іраку ад’едуць камандуючы вайсковым кантынгентам і яшчэ 10 вайскоўцаў, а астатнія салдаты пакінуць Ірак у блізкім часе. Раней Альбэрт заявіла, што да гэтага моманту колькасьць філіпінскіх вайскоўцаў ў Іраку ўжо скарацілася з 51 да 43 чалавек. ЗША выказалі расчараваньне з прычыны вываду філіпінскіх вайскоўцаў, перасьцерагаючы, што гэта можа заахвоціць тэрарыстаў.
XS
SM
MD
LG