Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірак: ствараецца новая служба бясьпекі


БАГДАД. Прэм’ер-міністар Іраку Іяд Аляўі абвясьціў пра стварэньне новай службы бясьпекі для змаганьня з паўстанцамі. Паводле Аляўі, агенты новай службы – Генэральнага ўпраўленьня бясьпекі – будуць укараняцца ў шэрагі паўстанцкіх груповак. Прэм’ер часовага ірацкага ўраду зьвярнуўся да ўладаў Індыі, Бангладэш, Пакістану, Марока й Эгіпту з просьбаю накіраваць войскі для гарантаваньня бясьпекі ў Іраку. Раней сёньня ў горадзе Эль-Хадыта на захадзе Іраку 10 чалавек загінулі, а 30 былі параненыя пры выбуху замінаванай машыны, прыпаркаванай каля будынку аддзяленьня паліцыі. Тры ахвяры выбуху – паліцыянты, астатнія – мірныя жыхары. У раёне гораду Кербэла таксама выбухнуў замінаваны аўтамабіль – загінулі два чалавекі.
XS
SM
MD
LG