Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

"ЮКАС" выплачвае завінавачанасьці


МАСКВА. Нафтавая кампанія “ЮКАС” пачала выплачваць падатковыя завінавачанасьці ў рамках рэалізацыі пазову расейскага Міністэрства падаткаў і збораў. “ЮКАС” абавязаны пералічыць у бюджэт звыш трох мільярдаў даляраў завінавачанасьці за 2000 год. Рахункі й актывы кампаніі арыштаваныя, а свабодных сродкаў можа хапіць на пагашэньне траціны доўгу. Тым часам у Мяшчанскім судзе Масквы прайшло абвяшчэньне абвінаваўчых заключэньняў у дачыненьні да найбольшых акцыянэраў “ЮКАСу” – Міхаіла Хадаркоўскага й Платона Лебедзева. Абодва адкінулі ўсе выстаўленыя ім абвінавачаньні. Хадаркоўскага й Лебедзева, у прыватнасьці, вінавацяць у стварэньні ў 1994 годзе арганізаванай групы для атрыманьня падманным спосабам акцыяў расейскіх прадпрыемтваў. Паводле зьвестак Генэральнай пракуратуры Расеі, Хадркоўскі й Лебедзеў нанесьлі дзяржаве страты на суму звыш мільярда даляраў.
XS
SM
MD
LG