Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Літва: працэс Паксаса адкладзены


ВІЛЬНЯ. Акруговы суд літоўскай сталіцы адклаў сёньня больш як на два месяцы разгляд справы экс-прэзыдэнта Літвы Раландаса Паксаса, якога вінавацяць у наўмысным разгалошваньні дзяржаўнай таямніцы. На сёньняшняе паседжаньне суду не зьявіліся тры галоўныя сьведкі ў Паксасавай справе. Былы прэзыдэнт абвінавачваецца ў тым, што сьвядома даў зразумець галоўнаму фундатару сваёй перадвыбарчай кампаніі расейскаму бізнэсоўцу Юр’ю Барысаву, што дзяржаўныя спэцслужбы сочаць за ім і праслухоўваюць ягоныя тэлефонныя размовы. Калі суд прызнае Паксаса за вінаватага, былому прэзыдэнту можа пагражаць нават зьняволеньне тэрмінам да трох гадоў. За парушэньні Канстытуцыі й прэзыдэнцкай прысягі Паксас 6 красавіка працэдураю імпічмэнту быў адхілены ад пасады кіраўніка Літвы.
XS
SM
MD
LG