Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы выбарчы закон у Таджыкістане


ДУШАНБЭ. Прэзыдэнт Таджыкістану Імамалі Рахмонаў падпісаў сёньня новы выбарчы закон, на адхіленьні якога настойвалі апазыцыйныя партыі краіны. У заяве пасольства ЗША ў Душанбэ адзначаецца, што новы закон не забясьпечвае незалежнасьці выбарчых камісіяў. Закон уводзіць плату – 450 даляраў – за рэгістрацыю кандыдатам у дэпутаты. Чарговыя парлямэнцкія выбары заплянаваныя ў Таджыкістане на люты наступнага году.
XS
SM
MD
LG