Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня ў Віцебску пройдзе ўрачыстае адкрыцьцё 13-га міжнароднага фэстывалю мастацтваў “Славянскі базар”


Першыя канцэрты – выступы расейскіх сьпевакоў Крысьціны Арбакайтэ ды Мікалая Баскава – адбыліся яшчэ ўчора ўвечары. Усяго на галоўнай фэстывальнай пляцоўцы – у летнім амфітэатры – заплянавана правесьці 12 канцэртаў, у якіх возьмуць удзел некалькі тысячаў артыстаў з 27 краінаў сьвету – Беларусі, Расеі, Украіны, краінаў Балтыі, ЗША, Англіі Францыі і г.д.

У межах “Славянскага базару” пройдуць традыцыйныя ўжо праграмы – выступы вядомых эстрадных выканаўцаў, “Тэатральныя сустрэчы”, “Ноч гумару”, дзіцячы музычны фэстываль і фэстываль кінамастацтва, а таксама парад духавых аркестраў, які пройдзе ў Віцебску ўпершыню. Самай галоўнай падзеяй фэстывалю мае стаць міжнародны конкурс маладых выканаўцаў, у якім між 22 удзельнікаў з розных краінаў Беларусь будуць прадстаўляць Пётр Ялфімаў ды Ганна Мушак.
XS
SM
MD
LG