Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША прапанавалі Расеі дапамогу ў расьсьледаваньні забойства Пола Хлебнікава


ВАШЫНГТОН. ЗША прапанавалі Расеі дапамогу ў расьсьледаваньні забойства амэрыканскага журналіста Пола Хлебнікава. Дзярждэпартамэнт ЗША паведаміў, што расейскія ўлады пакуль не прынялі прапанову. Як падкрэсьлівае Вашынгтон, забойцы павінны стаць перад судом як мага хутчэй. Хлебнікаў, які ўзначальваў расейскае выданьне часопісу “Форбс”, быў забіты ў Маскве ў пятніцу.
XS
SM
MD
LG