Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сёньня віленскі акружны суд пачне разглядаць справу экс-прэзыдэнта Літвы Раландаса Паксаса


ВІЛЬНЯ. Сёньня віленскі акружны суд пачне разглядаць справу экс-прэзыдэнта Літвы Раландаса Паксаса. Паксаса абвінавачваюць у тым, што ён выдаў дзяржаўную таямніцу -- сьвядома даў зразумець галоўнаму фінансаваму спонсару сваёй перадвыбарчай кампаніі, прадпрымальніку Юрыю Барысаву, што спэцслужбы Літвы праводзяць у дачыненьні да яго апэратыўную дзейнасьць і праслухоўваюць яго тэлефонныя размовы. Калі суд прызнае Паксаса вінаватым, ён можа быць ў далейшым пазбаўлены права займаць адказныя пасады, яго могуць аштрафаваць альбо пазбавіць волі тэрмінам да трох гадоў. За парушэньне Канстытуцыі і прэзыдэнцкай прысягі Раландас Паксас у парадку парлямэнцкага імпічмэнту быў адхілены ад улады.
XS
SM
MD
LG