Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Слонімскім раёне затрымалі двух падлеткаў, якія раздавалі ўлёткі “5+”


Сяргей Астраўцоў, Горадня

У Жыровіцах Слонімскага раёну затрымалі Алеся Масюка зь сябрам, якія раздавалі жыхарам ўлёткі кааліцыі “5+”. У першага зь іх забралі 22 улёткі, быў складзены пратакол аб канфіскацыі.

Алесь Масюк зьяўляецца прадстаўніком Слонімскай раённай кааліцыі “5+” як кіраўнік грамадзкага аб’яднаньня “Ветразь”. На вуліцы ў Жыровіцах іх зь сябрам затрымаў участковы міліцыянт капітан Юхнік. Гэта адбылося а 19-й гадзіне. Паводле спадара Масюка, пазьней з Слоніма прыбыў супрацоўнік КГБ, які адмовіўся прадставіцца. Пасьля канфіскацыі ўлётак хлопцаў адпусьцілі, пратрымаўшы гадзіну.
XS
SM
MD
LG