Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вялікабрытанія: Блэр узяў адказнасьць за памылкі выведкі


ЛЁНДАН. Прэм''ер-міністар Вялікабрытаніі Тоні Блэр заявіў, што бярэ на сябе поўную адказнасьць за ўсе памылкі ў зьвестках выведкі, падрыхтаваных напярэдадні вайны ў Іраку. Пры гэтым Блэр ізноў бараніў рашэньне пачаць вайну ў Іраку, падкрэсьліўшы, што пазбаўленьне Хусэйна ўлады не было памылкаю. Спэцыяльная камісія на чале з лордам Батлерам выявіла сур’ёзныя хібы ў выведкавых зьвестках, якімі карыстаўся брытанскі ўрад перад пачаткам апэрацыі ў Іраку. Згодна з абнародаванай сёньня справаздачаю камісіі, наяўнасьць у Іраку зброі масавага зьнішчэньня не была пацьверджаная да вайны вартай даверу інфармацыяй. Памылкі выведкавых службаў Вялікабрытаніі названыя ў справаздачы ненаўмыснымі.
XS
SM
MD
LG