Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ірак: выбух у Багдадзе, забойства губэрнатара Масулу


БАГДАД. Ня менш за 11 чалавек загінулі, а каля 40 былі параненыя пры выбуху замінаванага аўтамабіля ў цэнтры Багдаду. Тэракт быў учынены паблізу ўезду ў “зялёную зону”, дзе месьцяцца ўрадавыя будынкі й пасольства ЗША. Таксама сёньня па дарозе ў Багдад быў забіты губэрнатар паўночнаірацкага гораду Масул. Пры ўзброеным нападзе загінулі й два спадарожнікі губэрнатара. Тым часам Баўгарыя заявіла, што ня выведзе войскаў з Іраку – нягледзячы на забойства аднаго з двух баўгарскіх грамадзянаў, забраных у Іраку ў закладнікі. Ірацкая тэрарыстычная група пагражае на працягу 24 гадзін забіць і другога баўгарскага закладніка, калі амэрыканскія сілы ня вызваляць усіх ірацкіх зьняволеных. Філіпіны пачалі вывад сваіх салдатаў з Іраку – у адказ на патрабаваньне другой тэрарыстычнай групы, якая ўтрымлівае ў закладніках філіпінскага грамадзяніна.
XS
SM
MD
LG