Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Працэс над забойцам Зорана Джынджыча адкладзены


БЯЛГРАД. Працэс над Міларадам Лукавічам, якога вінавацяць у арганізаваньні забойства прэм’ер-міністра Сэрбіі Зорана Джынджыча, адкладзены да 6 верасьня ў сувязі з кепскім станам здароўя судзьдзі, які старшынюе на працэсе. Падазраваны Лукавіч здаўся паліцыі ў сёлетнім траўні. Яму выстаўлены й шэраг іншых абвінавачаньняў, у прыватнасьці ў дачыненьні да забойства ў 2000 годзе былога сэрбскага прэзыдэнта Івана Стамбаліча.
XS
SM
MD
LG