Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арганізатары Алімпіяды заклікаюць купляць білеты


АФІНЫ. Арганізатары 28-ых Алімпійскіх гульняў заклікалі грэкаў купляць білеты на спаборніцтвы Алімпіяды. Пакуль што прададзена менш за палову са звыш пяці мільёнаў білетаў. Дасьледаваньне, апублікаванае грэцкай прэсаю, паказала, што на сёньня толькі восем з паловаю працэнтаў жыхароў краіны набылі квіткі на спаборніцтвы. Тым часам у Афінах адкрытыя два прэс-цэнтры – першыя аб’екты, ужо цалкам гатовыя да гульняў. Чакаецца, што галоўны прэсавы цэнтар прыме каля шасьці тысяч журналістаў.
XS
SM
MD
LG