Лінкі ўнівэрсальнага доступу

М.Грыб: “Выбарчы кодэкс дазваляе выканаўчай уладзе ўмешвацца й кіраваць выбарчым працэсам на сваю карысьць”


Алесь Дашчынскі, Менск Ці сапраўды, як цьвердзяць у кіраўніцтве Цэнтравыбаркаму, цяперашняе выбарчае заканадаўства дазваляе выконваць усе ўмовы, азначаныя ў эдынбурскай дэклярацыі, падпісанай Цапф і Ардой? Ці патрабуе гэта дэклярацыя нейкіх дадатковых рашэньняў Цэнтральнай камісіі альбо зьмены выбарчага заканадаўства?

Падаем меркаваньне экс-старшыні Вярхоўнага Савету Мечыслава Грыба. Ён займаўся папраўкамі да выбарчага заканадаўства Беларусі, якія так і не былі прыняты ўладамі.

(Грыб: ) “Тое, што сказаў Мікалай Лазавік, адпавядае рэчаіснасьці, таму што Выбарчы кодэкс не пярэчыць правядзеньню дэмакратычных і свабодных выбараў. Ні трохі не пярэчыць. Адпаведна зь ім, такія выбары можна правесьці, калі ў гэтым будзе зацікаўлена выканаўчая ўлада. І на самай справе ня трэба прыўносіць нейкія зьмены, каб па тых умовах, што ёсьць, зрабіць выбары празрыстымі, дэмакратычнымі й свабоднымі.

Але з другога боку, гэты Кодэкс не пярэчыць аднаму, а дазваляе другое. Дазваляе выканаўчай уладзе на ўсіх стадыях выбарчага працэсу ўмешвацца й кіраваць гэтым працэсам на сваю карысьць. Вось у чым справа. Таму, калі ўлада пажадае зрабіць выбары дэмакратычныя й свабодныя, як належыць, – яна гэта можа зрабіць.Тое, што выснаваў Міхась Арда як дэпутат, – добрыя намеры, ня больш.

Насамрэч усё робіць і арганізуе выканаўчая ўлада. Калі яна гэта ўсё прыме й захоча так зрабіць (мне не здаецца, каб яна гэта зрабіла), то ад Палаты прадстаўнікоў, ад “прадстаўнічай улады”, нічога на сёньняшні дзень не залежыць, а ні-ні. Ну, і тым больш ад Цэнтравыбаркаму, які ўжо цягам шэрагу выбараў, намі назіраных, выконваў тое, што яму загадвалі, а казаў тое, што трэба казаць”.

Гэта быў экс-старшыня Вярхоўнага Савету Мечыслаў Грыб.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG