Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Іраку пакараны сьмерцю адзін з двух захопленых экстрэмістамі баўгарскіх закладнікаў


МАНІЛА. Урад Філіпін заявіў пра тое, што пачынае выводзіць войскі з Іраку ў адказ на патрабаваньні экстрэмістаў, якія пагражаюць забіць філіпінскага закладніка. ЗША выказалі сваё расчараваньне плянамі ўраду Філіпін. Прэсавы сакратар Дзярждэпартамэнту Рычард Баўчар заявіў, што гэтае рашэньне дае “няправільны сыгнал” выкрадальнікам У заяве ўраду Філіпін гаворыцца, што колькасьць філіпінскіх вайскоўцаў пакуль паменшылася з 51 да 43. У Іраку пакараны сьмерцю адзін з двух захопленых экстрэмістамі баўгарскіх закладнікаў, гэта пацьвердзілі ўлады Баўгарыі. Як паведамляе тэлеканал “Аль-Джазіра”, групоўка тэрарыста Абу Мусаба аз-Заркаві, як мяркуецца, зьвязаная з “Аль-Кайдай”, пагражае забіць на працягу 24 гадзінаў другога баўгарскага закладніка, калі войскі ЗША не вызваляць усіх ірацкіх зьняволеных. Другая экстрэмісцкая група заявіла, што пакарае сьмерцю захопленага эгіпецкага кіроўцу, калі савудаўская кампанія, у якой ён працуе, цягам 72 гадзінаў не спыніць сваю дзейнасьць у Іраку.
XS
SM
MD
LG