Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША супраць прыняцьця рэзалюцыі ААН ў справе “муру бясьпекі”, пабудаванага Ізраілем


НЬЮ-ЁРК. Злучаныя Штаты выступаюць супраць прыняцьця рэзалюцыі ААН, якой дамагаецца Палестынская аўтаномія, што да рашэньня Міжнароднага суду ў Гаазе, які прызнаў незаконным будаўніцтва Ізраілем “муру бясьпекі” на Заходнім Беразе Ярдану і запатрабаваў зьнесьці яго. Амэрыканскі амбасадар ў ААН Джон Дэнфорт назваў такую прапанову аднабаковай. Як чакаецца, адпаведная рэзалюцыя ААН будзе прынятая на гэтым тыдні. Ізраільская левацэнтрысцкая партыя Працы вырашыла пачаць афіцыйныя перамовы з правацэнтрысцкай партыяй Лікуд прэм’ер-міністра Арыеля Шарона наконт фармаваньня новага ўраду. Партыя працы падтрымлівае плян Шарона аб вывадзе габрэйскіх паселішчаў і ізраільскіх войскаў з Паласы Газы. Нядаўна Шарон страціў большасьць у парлямэнце, паколькі ягоны плян эвакуацыі з Паласы Газы не падтрымалі крайне правыя і некаторыя члены ягонай партыі Лікуд.
XS
SM
MD
LG