Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Турэцка-ізраільскія перамовы


АНКАРА. Сёньня ізраільскі віцэ-прэм’ер Эхуд Олмэрт сустрэнецца ў турэцкая сталіцы з турэцкімі ўрадоўцамі. Дачыненьні паміж Турцыяй і Ізраілем апошнім часам пагоршыліся. Кіраўнік ураду Турцыі Рэджэп Таджып Эрдаган нядаўна назваў палітыку Ізраіля ў справе перасьледу і забойства палестынскіх баявікоў “дзяржаўным тэрарызмам”. Стасункі пагоршыліся і з прычыны паведамленьняў пра тое, што ізраільцы навучаюць курдзкіх ваяўнікоў у паўночным Іраку, які мяжуе з Турцыяй. Ізраіль гэта адмаўляе. Турцыя -- адзіная краіна ў рэгіёне, якая мае шчыльныя стасункі з Ізраілем ў сфэры бясьпекі і васковага супрацоўніцтва, да таго ж гэтыя краіны з’яўляюцца гандлёвымі партнэрамі.
XS
SM
MD
LG