Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хашыяр Зэбары заклікаў НАТО хутчэй аказаць дапамогу ў падрыхтоўцы ірацкіх сілаў бясьпекі


БАГДАД. Міністар замежных справаў Іраку Хашыяр Зэбары заклікаў НАТО як мага хутчэй аказаць дапамогу ў падрыхтоўцы ірацкіх сілаў бясьпекі.

(Зэбары: ) “Мы лічым, што дапамога, якую саюз НАТО на саміце ў Стамбуле паабяцаў аказаць Іраку, павінна быць аказаная настолькі хутка, наколькі гэта магчыма. Мы маем у ёй патрэбу, і час прысьпешвае. Апрача таго, мы хацелі б атрымаць абсталяваньне для нашага войска і сілаў бясьпекі. Будзе добра, калі абодва віды дапамогі будуць аказаныя адначасова”.

Генэральны сакратар НАТО Яап дэ Хооп Схэфэр, які сустрэўся з Зэбары ў Брусэлі, запэўніў яго, што Паўночнаатлянтычны альянс уважае дапамогу Іраку адной з важнейшых задачаў. Аднак, паводле словаў Схэфэра, поўнай згоды ў гэтым пытаньні ў НАТО няма. Некаторыя члены саюзу, асабліва Францыя, уважаюць, што дзейнічаць у самім Іраку маюць права асобныя дзяржавы НАТО, але ня ўвесь альянс у цэлым.
XS
SM
MD
LG